Фальклорная скарбонка
АЎТАРСКІ ПРАЕКТ
МУРАШКІ НАТАЛЛІ УЛАДЗІМІРАЎНЫ
“… Калі правільна, што без мінулага няма будучыні, то сапраўднае наватарства магчыма толькі на аснове захавання традыцый, іх творчага працягу і развіцця.”
(Новая філасофская энцыклапедыя)

АБ ПРАЕКЦЕ
Праект уяўляе сабой комплекс спецыяльна арганізаванай працы па фарміраванні маўленча-камунiкатыўнай кампетэнцыi малодшых школьнікаў праз вывучэнне фальклорных твораў у вучэбнай і пазавучэбнай дзейнасці.
Праект адрасаваны настаўнікам пачатковых класаў школ агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання, наместнікам дырэктара ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, выкладчыкам і студэнтам вышэйшых і спецыяльных навучальных устаноў спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя».
Праект грунтуецца на фальклоры беларускага народа.
20+
Навуковых артыкулаў
30+
Метадычных распрацовак
5+
Эксперыментальных пляцовак
200+
Удзельнiкаў
АКТУАЛЬНАСЦЬ ПРАЕКТА

Актуальнасць праекта «Фальклорная скарбонка» можна разглядаць з трох бакоў:
- па-першае, актуальнасць звароту да фальклору выцякае з філасофіі, дзе разглядаецца пытанне аб дыялогу культур
- па-другое, у сувязі з мадэрнізацыяй адукацыйнага працэсу І ступені агульнай сярэдняй адукацыі на аснове кампетэнтнаснага падыходу
- па-трэццяе, праца з фальклорнымі творамі спрыяе выхаванню вучняў у такіх накірунках, як патрыятычнае, полікультурнае, сямейнае і экалагічнае;
Рэалізацыя дадзенага праекта, па нашаму меркаванню, будзе спрыяць не толькі павышэнню ўзроўню вучэбных дасягненняў вучняў па прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура (літаратурнае чытанне)», але і іх матывацыі да вывучэння роднай мовы.
МАГЧЫМАСЦІ ПРАЕКТА ДЛЯ НАСТАЎНІКАЎ
Матэрыялы, прадстаўленыя на сайце, дазволяць настаўніку пачатковых класаў:
- павысіць эфектыўнасць адукацыйнага працэсу праз сістэмную работу з фальклорнымі творамі;
- рацыянальна арганізаваць сваю працу на ўроках беларускай мовы, беларускай літаратуры (літаратурнага чытання);
- вучыць у дзейнасці, праз засваенне яе новых відаў і спосабаў (пры вывучэнні фальклорных твораў адбываецца апора на гульнёвыя формы і сінтэз мастацтваў у творчай дзейнасці);
- выхоўваць у дзяцей патрыятычныя пачуцці, духоўна-маральныя якасці (працавітасць, сціпласць, міласэрнасць, павага да іншых), талерантнае стаўленне да прадстаўнікоў іншых культур праз станоўчыя адносіны да традыцый свайго народа, павагу да беларускай мовы і культурнай спадчыны;
- не толькі раскрыць і рэалізаваць асобасны патэнцыял дзіцяці, але і развіваць яго па індывідуальнай траекторыі;
- мадэляваць кантрэтныя камунікатыўныя жыццёвыя сітуацыі ў натуральным беларускамоўным асяроддзі.

МАГЧЫМАСЦІ ПРАЕКТА ДЛЯ ВУЧНЯЎ

Вывучэнне фальклорных твораў дасць магчымасць вучням:
- фарміраваць маўленча-камунікатыўную кампетэнцыю;
- атрымаць неабходныя веды, уменні, навыкі і практычны вопыт маўленчай дзейнасці ва ўмовах, якія прыбліжаны да рэальных;
- авалодваць беларускай мовай праз знаёмства з беларускімі традыцыямі;
- уключацца ў актыўную маўленчую дзейнасць у працэсе арганізаваных зносін;
- праз сэнсавую нагрузку фальклорных твораў далучацца да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей;
- развіваць творчыя здольнасці;
- назапашваць веды, сацыяльны і практычны вопыт папярэдніх пакаленяў.
АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ
Праект «Фальклорная скарбонка» накіраваны на:
- стварэнне адукацыйнага развіццёвага асяроддзя;
- канструяванне адукацыйнага працэсу на аснове актуалізацыі патэнцыялу фальклорных твораў;
- забеспячэнне ўзрастаючай самастойнасці вучняў у розных відах дзейнасці.
Падчас яго рэалізацыі адбываецца паслядоўнае фарміраванне маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі праз вывучэнне фальклорных твораў:
- на ўроках беларускай мовы, беларускай літаратуры (літаратурнага чытання);
- у пазакласнай дзейнасці (факультатыўныя заняткі, аб’яднанні па інтарэсах).
На ўроках беларускай мовы і беларускай літаратуры (літаратурнага чытання) адбываецца спецыяльнаарганізаваная праца з малымі жанрамі вуснай народнай творчасці, эпічнымі і лірычнымі фальклорнымі творамі, якія прадугледжаны зместам праграм па адпаведных прадметах.
Факультатыўныя заняткі (заняткі аб’яднання па інтарэсах) «Фальклорная скарбонка» складаюцца з трох частак:
- «Нас бабуля забаўляла» (1 клас);
- «Казачная гасцёўня» (2 клас);
- «Беларускія народныя святы і абрады» (3–4 клас).
Для эфектыўнай працы з фальклорнымі творамі і ў дапамогу настаўнікам намі распрацаваны метадычныя рэкамендацыі, мультымедыйныя презентацыі, дэманстрацыйныя і раздатачныя матэрыялы. Прапанаваныя матэрыялы настаўнік можа выкарыстоўваць на занятках па сваім жаданні, з улікам асаблівасцей класа і тэхнічных магчымасцей школы.



СТРУКТУРА САЙТА І НАВІГАЦЫЯ

Як знайсці матэрыялы на сайце?
У раздзеле «Публікацыі» размешчаны спіс аўтарскіх публікацый у часопісах «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа» і «Пачатковая школа», указаны іх нумар, назва артыкула і старонкі. Дадзеныя матэрыялы можна знайсці на старонках часопісаў і электронных дадатках да іх.
У раздзеле «Матэрыялы» знаходзяцца тыя публікацыі, пошук якіх па розных прычынах з’яўляецца складаным. Нам будзе прыемным, калі яны дапамогуць Вам у сваёй працы.
Калі ў Вас ёсць пытанні ці пажаданні, то можна звязацца з намі. Актуальная інфармацыя размешчана ў раздзеле «Аб аўтары».
Жадаем Вам поспехаў у працы!
