Аўтары: Н. У. Мурашка
Дапаможнік змяшчае тэарэтычныя і практычныя матэрыялы для правядзення дадатковых (пазакласных) заняткаў з вучнямі І ступені агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання ў форме факультатыўных заняткаў, аб’яднання па інтарэсах. Прадстаўленыя ў метадычным дапаможніку матэрыялы накіраваны на фарміраванне маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі ў вучняў праз вывучэнне фальклорных твораў. У выданні даны метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі працы з фальклорнымі творамі ў межах факультатыўных заняткаў «Фальклорная скарбонка: казачная гасцёўня». Адрасаваны настаўнікам пачатковых класаў школ агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання, намеснікам дырэктароў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, выкладчыкам і студэнтам вышэйшых і спецыяльных навучальных устаноў спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя».
