Аўтары: Н. У. Мурашка
Дапаможнік змяшчае тэарэтычныя і практычныя матэрыялы, выкарыстанне якіх будзе садзейнічаць фарміраванню маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі ў вучняў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі праз вывучэнне фальклорных твораў. У выданні апісаны патэнцыял фальклорных твораў у працэсе фарміравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі і даны метадычныя рэкамендацыі па іх вывучэнні на ўроках беларускай мовы, беларускай літаратуры (літаратурнага чытання). Адрасаваны настаўнікам пачатковых класаў школ агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання, намеснікам дырэктароў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, выкладчыкам і студэнтам вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя».
