Аўтары: А. С. Шылава, Н. У. Мурашка
Ключавыя словы: маўленча-камунікатыўная кампетэнцыя, тэхналогія калектыўнага ўзаеманавучання, прыказкi i прымаўкi
У артыкуле прыведзены прыклады фарміравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi праз прыказкi i прымаўкi на ўроках беларускай мовы i лiтаратурнага чытання ў рамках тэхналогіі калектыўнага ўзаеманавучання i яе элементаў, якiя распрацаваны ў адпаведнай сiстэме працы. Пад час такой дзейнасці вучні пераймаюць адзін у аднаго iснуючыя веды, адбываецца працэс стымулявання маўленчых зносін.
Акрамя таго ў артыкуле прыведзены прыклады гульнёвых форм, якiя iграюць значную станоўчыю ролю ў фарміраванні маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі. Гульня дазваляе дзіцяці атрымліваць неабходны набор ведаў пра спосабы эфектыўнага ўзаемадзеяння і іх выкарыстанне ў практыцы зносін, у гульне развіваецца пачуццё калектывізму, адказнасці адзін за аднаго, фармiруецца вопыт маральных паводзін; стымулюецца развіццё творчай, пошукавай актыўнасці.
Акрамя таго, у электронным дадатку да навукова-метадычнага часопіса апублікавана прэзентацыя ў дапамогу настаўнiку.
Вы можете скачать презенацию по ссылке.
